• Рэгістрацыя Статута Банка
  • Першае аддзяленне
  • Першыя ў Беларусі міжнародныя банкаўскія гарантыі і акрэдытывы
  • Першыя ў Беларусі платныя карткі Europay і MasterCard
  • Адзіны беспасярэдні агент платнай сістэмы Western Union у Беларусі
  • Паслуга “Мабільны банк”
  • Паслуга “Інтэрнэт-банк”
  • Галоўны акцыянер – дзяржаўная карпарацыя “Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)”
  • Рэстайлінг
  • Прыцягненне ў эканоміку Беларусі замежных інвестыцый
  • Рэалізацыя праектаў фінансавання беларускіх прадпрыемстваў
  • Беларуская АЭС
  • Расійска-беларускія інтэграцыйныя пагадненні
  • Адкрыццё новага будынка Галаўнога офіса
  • Усталяванне скульптур “Дыялог”
  • “Брэнд года”
  • Найлепшы кантакт-цэнтр сярод беларускіх банкаў
  • Найлепшы банк па ўзроўні абслугоўвання кліентаў
  • Перавыданне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны
  • Дабрачыннасць
  • Фолк-фэст “Камяніца”
  • Мецэнат культуры Беларусі
  • Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ
  • Рэстаўрацыя абраза “Узнясенне Хрыстова – Пакроў Багародзіцы”
  • Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

Рэгістрацыя Статута Банка

25 гадоў таму, 12 снежня 1991 года, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь зарэгістраваў Статут Акцыянернага камерцыйнага банка знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і выдаў дазвол на банкаўскія аперацыі.

Сёння Банк уваходзіць у першую “пяцёрку” беларускіх банкаў.

Першае аддзяленне

26 траўня 1993 г. адчынілася першае аддзяленне Белзнешэканомбанка ў Гомелі ( Гомельскі рэгіянальны банк, у 1999 г. перайменаваны ў Гомельскае рэгіянальнае аддзяленне.) Цяпер тэрытарыяльная сетка Банка налічвае 18 аддзяленняў і 15 разлікова-касавых цэнтраў.

Сёння Гомельскае рэгіянальнае аддзяленне прапануе ўвесь спектр банкаўскіх паслуг для юрыдычных і фізічных асобаў і лідзіруе сярод банкаўскіх устаноў вобласці.

Першыя ў Беларусі міжнародныя банкаўскія гарантыі і акрэдытывы

Белзнешэканомбанк першы з банкаў Беларусі ў 1992 г. выдаў міжнародную банкаўскую гарантыю і адкрыў акрэдытыў.

Сёння Банк – адзін з лідэраў у правядзеннм знешнегандлёвых аперацый.

Першыя ў Беларусі платныя карткі Europay і MasterCard

Белзнешэканомбанк першы ў Беларусі ў 1996 г. выпусціў у абарот банкаўскія платныя карткі міжнародных сістэм Europay і MasterCard. За гэты час колькасць банкаўскіх платных картак, якія знаходзяцца ў абароце, дасягнула 268 тысяч.

Першыя ў Беларусі крэдытныя карткі міжнародных платных сістэм Visa і MasterCard таксама эмітаваныя ў 2002 г. Белзнешэканомбанкам.

Сёння ў Банку дзейнічае чатыры крэдытныя праграмы з выкарыстаннем картак.

Адзіны беспасярэдні агент платнай сістэмы Western Union у Беларусі

З 1996 г. Банк – адзіны беспасярэдні агент платнай сістэмы Western Union у Рэспубліцы Беларусі, што дазволіла стварыць субагенцкую сетку, у склад якой уваходзяць 10 банкаў краіны. За гэты час былі зробленыя 148 394 пераводы на агульную суму 73 933 437 долараў ЗША.

Белзнешэканомбанк першы сярод беларускіх банкаў у 2003 г. пачаў ажыццяўляць пераводы Western Union у расійскіх рублях.

Паслуга “Мабільны банк”

Белзнешэканомбанк першы ў Беларусі ў 2004 г. даў кліентам магчымасць выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны для доступу да сваіх рахункаў і безнаяўных платаў у інтэрактыўным рэжыме (паслуга “Мабільны банк”).

Паслуга “Інтэрнэт-банк”

Праз тры гады, у 2007-м, Белзнешэканомбанк першы ў Беларусі ўвёў абслугоўванне кліентаў у Інтэрнэце з магчымасцю самастойнага падключэння ў банкаматах і інфакіёсках (паслуга “Інтэрнэт-банк).

“Інтэрнэт-банк сёння – гэта магчымасць:
  • доступу да паслугі без візіту ў Банк у любым банкамаце або пераносным тэрмінале самаабслугоўвання, пазначаным лагатыпам СБС;
  • аплаты камунальных паслуг (у тым ліку за электраэнергію, вода- і газазабеспячэнне ), паслуг сувязі, інтэрнет-правайдараў і іншых паслуг у межах сістэмы “Разлік” (Аўтаматычная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы);
  • папаўнення любога адкрытага ў ААТ “Банк БелВЭБ укладу (дэпазіту) у беларускіх рублях, доларах ЗША і еўра;
  • папаўнення і адклікання укладу да запатрабавання, у тым ліку зноў прыцягненага ўкладу “Зручны дэпазіт”;
  • пагашэння любых крэдытаў, выдадзеных ААТ “Банк БелВЭБ”;
  • папаўнення электроннага партманета (WEBMONEY WMB, EasyPay);
  • адпраўлення грашовага пераводу па сістэме “BLIZKO”;
  • ажыццяўленне пераводу “Свабодная плата”;
  • атрымання дадзеных пра стан рахункаў і здзейсненых аперацый, а таксама іншай інфармацыі без камісій;
  • блакавання згубленай карткі.

Галоўны акцыянер – дзяржаўная карпарацыя “Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)”

Ключавы момант у гісторыі Банка -- продаж Знешэканомбанку пакета акцый Белзнешэканомбанка, якія належалі Рэспубліцы Беларусь. У чэрвені 2007 г. Знешэканомбанк стаў уладальнікам кантрольнага пакета акцый ААТ “Белзнешэканомбанк”. Місіяй Банка з гэтага моманту з’яўляецца забеспячэнне рэалізацыі дзелавых ініцыятыў кліентаў, арыентаванай на спрыянне эканамічным сувязям Беларусі і Расіі.

Рэстайлінг

Пры канцы сакавіка 2012 г. ААТ “Белзнешэканомбанк” змяніла скарочаную назву на ААТ “Банк БелВЭБ”. Фірмавыя колеры Банка БелВЭБ – сіне-зялёны і аранжава-чырвоны. Усе офісы Банка аформленыя ў фірмавым стылі.

ААТ “Белзнешэканомбанк” змяніла скарочаную назву падчас рэстайлінгу. 29 сакавіка 2012 г. адпаведныя змены ў Статуце Банка зарэгістраваныя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. Поўная назва Банка засталася ранейшай – Адкрытае акцыянернае таварыства “Белзнешэканомбанк”.

Апрача скарочанага наймення Банка, змененыя фірмавыя колеры, мадэрнізаваны лагатып, а таксама ўведзеныя новыя стандарты афармлення банкаўскай дакументацыі, рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў і офісаў.

Ажыццяўляючы рэстайлінг, Банк БелВЭБ прывёў сваё аблічча ў адпаведнасць са зместам сваёй місіі і Стратэгіі развіцця Банка на 2011—2015 гг.

Прыцягненне ў эканоміку Беларусі замежных інвестыцый

За час сваёй дзейнасці Банк БелВЭБ прыцягнуў у эканоміку краіны больш за 1 млрд долараў ЗША замежных інвестыцый.

Рэалізацыя праектаў фінансавання беларускіх прадпрыемстваў

Рэалізаваныя маштабныя праекты па фінансаванні дзейнасці ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” (кіраўнічая кампанія холдынгу “БелаўтаМАЗ”), ААТ “ БелАЗ” (кіраўнічая кампанія холдынгу “БелАЗ – Холдынг”), ААТ “Мінскі маторны завод” ( кіраўнічая кампанія холдынгу “ММЗ”), шэраг інвестыцыйных праектаў з ААТ “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”, ААТ “Савушкін прадукт”, ААТ “Малочны свет” і іншыя.

Беларуская АЭС

Знешэканомбанк і Банк БелВЭБ з’яўляюцца банкамі-агентамі ў абслугоўванні дзяржаўнага крэдыту найбуйнейшаму сумеснаму беларуска-расійскаму інвестыцыйнаму праекту – будаўніцтву Беларускай АЭС.

ААТ “Банк БелВЭБ” 16 жніўня 2012 г. адкрыла першы акрэдытыў на 184 млн долараў ЗША для разлікаў па кантрактах на будаўніцтва Беларускай АЭС па даручэнні Галоўнага кіраўніцтва “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі (РБ) на карысць ЗАТ “Атамбудэкспарт” (РФ). Акрэдытыў быў адкрыты на кантракт па разведвальных работах, распрацоўцы праектнай дакументацыі і першачарговай рабочай дакументацыі.

1 лютага 2012 г. у Маскве Знешэканомбанк і Банк БелВЭБ падпісалі міжбанкаўскае пагадненне пра парадак узаемадзеяння ў абслугоўванні дзяржкрэдыту на будаўніцтва АЭС.

28 чэрвеня 2012 г. Міністэртва фінансаў і Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Галоўнае кіраўніцтва “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” і ААТ “Банк БелВЭБ” падпісалі Дамову пра парадак выкарыстання і пагашэння дзяржаўнага экспартнага крэдыту Урада Расійскай Федэрацыі на будаўніцтва Беларускай АЭС.

Расійска-беларускія інтэграцыйныя пагадненні

Доля расійска-беларускіх інтэграцыйных пагадненняў у агульным аб’ёме фінансавання карпаратыўных кліентаў Банка складае амаль 50 %.

Адкрыццё новага будынка Галаўнога офіса

У 2012 г. Галаўны офіс Банка пераехаў з вул. Мяснікова ў новы будынак на прасп. Пераможцаў.

16 жніўня 2012 г. адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця новага будынка цэнтральнага офіса ААТ “БанкБелВЭБ” па адрасе : прасп. Пераможцаў, 29.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка ўзялі старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова, старшыня Назіральнай рады ААТ “Банк БелВЭБ”, член Праўлення Знешэканомбанка, дырэктар ААТ “Расійскае агенцтва страхавання экспартных крэдытаў і інвестыцый” Пётр Фрадкоў, старшыня Праўлення ААТ “Банк БелВЭБ” Павел Калаур, кіраўнік Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Уладзімір Кухараў, прадстаўнікі камерцыйных банкаў, прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі.

Усталяванне скульптур “Дыялог”

Банк БелВЭБ рэалізуе ўнікальны сярод беларускіх банкаў праект усталявання аўтарскіх скульптур каля Галаўнога офіса і рэгіянальных аддзяленняў Банка.

Першая кампазіцыя “Дыялог” з’явілася каля Галаўнога офіса Банка ў 2013 г. У мастацкім сэнсе скульптура ўяўляе сабой сучасную інтэрпрэтацыю дыялога банка з кліентамі. Візуальна гэта дзве постаці, злучаныя моцным сяброўскім поціскам рук.

Ідэя эстэтызацыі тэрыторыі, прылеглай да цэнтральнага офіса Банка, з’явілася ў сярэдзіне 2012 г. З гэтага моманту пачаўся пошук найлепшага варыянта эксклюзіўнага мастацкага афармлення або арыгінальнай скульптурнай кампазіцыі з улікам вонкавага выгляду будынка. У выніку была абраная кампазіцыя “Дыялог” вядомага беларускага скульптара Канстанціна Селіханава -- уладальніка звання “Мінчанін года”, члена Мінскай гарадской мастацкай рады.

Скульптура вырабленая з бронзы. Яе вышыня – 2,6 м, шырыня – 3,5 м.

Пазней скульптуры “Дыялог” былі ўсталяваныя каля будынкаў аддзяленняў Банка ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна.

“Брэнд года”

Банк БелВЭБ неаднаразова заваёўваў узнагароды ў конкурсах “Брэнд года” у ганаровай намінацыі “Сацыяльна адказны брэнд” (катэгорыя “Прыватна-дзяржаўнае партнёрства”).

21 студзеня 2011 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўручэнне ўзнагародаў пераможцам у ганаровай намінацыі “Сацыяльна-адказны брэнд” ў межах прафесійнага конкурсу “Брэнд года – 2010”. Сярод пераможцаў знаходзіўся і Банк БелВЭБ.

У 2012 г. ААТ “Белзнешэканомбанк” заваявала дзве узнагароды на конкурсе “Брэнд года – 2011”. Банк стаў пераможцам у намінацыі “Сацыяльна адказны брэнд” у катэгорыі “Прыватна-дзяржаўнае партнёрства”, а таксама заваяваў срэбны медаль у прафесійнай намінацыі “Брэнд Спадчына”.

У 2014 г. Банк БелВЭБ атрымаў залатую ўзнагароду ў конкурсе “Брэнд года – 2013”, стаўшы пераможцам у намінацыі “Сацыяльна адказны брэнд” (катэгорыя “ Прыватна-дзяржаўнае партнёрства”.

Найлепшы кантакт-цэнтр сярод беларускіх банкаў

У 2015 г. Асацыяцыя беларускіх банкаў прызнала кантакт-цэнтр Банка БелВЭБ найлепшым сярод кантакт-цэнтраў беларускіх банкаў.

Кантакт-цэнтр ААТ “Банк БелВЭБ” стаў пераможцам ІV Рэспубліканскага конкурсу “Ветлівыя банкі” сярод кантакт/кол-цэнтраў банкаў Рэспублікі Беларусь.

Конкурс быў арганізаваны Асацыяцыяй беларускіх банкаў і праводзіўся з 1 чэрвеня да 30 верасня 2015 г. метадам тэлефоннага апытання. Пераможца конкурсу вызначаўся судзейскай калегіяй па выніках усіх прамежкавых этапаў. У конкурсе ацэньваліся ветлівасць, аператыўнасць, кампетэнтнасць, паўната інфармацыі і ўвага да кліента.

Найлепшы банк па ўзроўні абслугоўвання кліентаў

Двойчы, па выніках 2013 і 2015 гадоў, Банк БелВЭБ быў прызнаны фінансавым парталам Infobank.by найлепшым банкам па ўзроўні абслугоўвання кліентаў.

Расійскае інфармацыйнае агенцтва “Банки.ру” назвала ААТ “Банк БелВЭБ” найлепшым банкам Беларусі па ўзроўні абслугоўвання кліентаў у 2013 г.

Партал Infobank.by прызнаў Банк БелВЭБ пераможцам конкурсу “Спажывецкі вопыт – 2015”.

Перавыданне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны

У снежні 2013 г. ААТ “Банк БелВЭБ” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачалі агульнанацыянальны праект выпуску першага факсімільнага выдання поўнага збору кніг беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Праект разлічаны на пяць гадоў (2013 – 2017) і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

26 снежня 2013 г. у Круглай зале самітаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі старшыня Праўлення ААТ “ Банк БелВЭБ” Павел Калаур і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша ўрачыста падпісалі ў друк першы том факсімільнай серыі.

500-годдзе выдання Францыскам Скарынам першай у гісторыі усходнеславянскай кнігі будзе адзначацца 6 жніўня 2017 г. Банк БелВЭБ разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі стаў ініцыятарам і выканаўцам праекта як сацыяльна адказная ўстанова, зацікаўленая ў развіцці нацыянальнай культуры.

Выдадзеныя зборы кніг будуць бязвыплатна перададзеныя ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і Германіі, а таксама ў міжнародныя арганізацыі ААН і ЮНЕСКО.

Факсімільнае выданне кніг беларускага першадрукара дасць грамадству каштоўны пласт культурнай спадчыны нашага народа і станецца важнай крыніцай для гістарычных, філалагічных і культуралагічных даследаванняў.

Дабрачыннасць

Прыярытэтнымі напрамкамі дабрачыннай дзейнасці Банка з’яўляюцца сацыяльная падтрымка грамадзян і дапамога дзецям, развіццё навукі, асветы, мастацтва і культуры, падтрымка спорту высокіх дасягненняў, прыродаахоўных праектаў.

У 2014-2015 гадах Банк падтрымаў праект, накіраваны на зніжэнне смяротнасці ад злаякасных новаўтварэнняў, і выдзеліў Мінскаму гарадскому клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру спонсарскую дапамогу на набыццё медыцынскай тэхнікі. Новае абсталяванне дазволіць дыягнаставаць анкалагічныя захворванні і лекаваць перадпухлінавыя паталогіі эфектыўным метадам радыёхвалевай канізацыі, які мае найніжэйшую ступень траўматызацыі.

Банк працягнуў традыцыю па аказанню дабрачыннай дапамогі вучэбна-выхаваўчым установам у мэтах узмацнення іх матэрыяльна-тэхнічнай базы: дапаможнай школе-інтэрнату №10 г. Мінска, сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №19 г. Бабруйска.

Фолк-фэст “Камяніца”

Штогод пры традыцыйнай падтрымцы ААТ “Банк БелВЭБ” на маляўнічай тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і быту (пас. Азярцо, Мінскі раён) адбываецца фолк-фэст “Камяніца”. Банк з’яўляецца партнёрам фэсту ўжо шэсць гадоў запар, а першая “Камяніца” прайшла пры падтрымцы Банка 4 верасня 2010 г.

Мэта фэсту – развіццё нацыянальных традыцый, папулярызацыя беларускай культуры і фінансавая падтрымка музея. Даходы ад фэсту дапамагаюць музею ўтрымліваць самую вялікую ў Беларусі “калекцыю” драўлянага дойлідства XVIII – пачатку XX стагоддзяў.

Аснову праграмы галоўнай сцэны складаюць найлепшыя беларускія і замежныя фолк-калектывы: “Стары Ольса”, “Альтанка”, “Ягорава гара”, “Trad Attak!” (Эстонія), “Dzikie Jablka” (Польшча), “Дримба Да Дзиґа” (Украіна), “Иван Купала” (Расія) і шмат якія іншыя.

Адзін з важных складнікаў фэсту – вялікі кірмаш нацыянальнай культуры, дзе можна пазнаёміцца з народнымі рамёствамі, танцамі, гульнямі і рознымі відамі народнага мастацтва. На другой сцэне фэсту звычайна выступаюць студэнцкія і паўпрафесійныя фолк-калектывы.

Рэалізуючы палітыку сацыяльнай адказнасці бізнесу, Банк БелВЭБ надае вялікае значэнне захаванню і прымнажэнню гістарычнага і культурнага багацця нашай краіны. Банк не застаецца абыякавым да праблемаў рэстаўрацыі і аховы помнікаў і фінансава падтрымлівае пачынанні, якія маюць высокую грамадскую значнасць і закліканыя захоўваць і развіваць цікавасць беларусаў да сваёй культурнай спадчыны.

Мецэнат культуры Беларусі

Двойчы, па выніках 2014 і 2015 гадоў, Банк БелІЭБ ганараваўся дыпломамі “Мецэнат культуры Беларусі”.

19 студзеня 2015 г. на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па выніках 2014 г. узнагароджвалі беларускіх мецэнатаў. За значны ўклад у развіццё культуры ААТ “Банк БелВЭБ” было адзначанае дыпломам “Мецэнат культуры Беларусі – 2014”.

Міністэрства культуры нашай краіны ўганаравала Банк БелВЭБ дыпломам ““Мецэнат культуры Беларусі – 2015”. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 25 студзеня 2016 г. у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.

Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ

Штогод, пачынаючы з 2013 г., пры падтрымцы Банка БелВЭБ на плошчы Свабоды ў Мінску праходзяць адкрытыя канцэрты “Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ” .

Маштабны гарадскі музычны праект “Джазавыя суботы ля Ратушы” пры падтрымцы Банка БелВЭБ упершыню быў ажыццёўлены ў Мінску ў чэрвені 2013 г.

“Джазавыя вечары” – агульнагарадскі музычны праект, у межах якога джазавыя выканаўцы з Амерыкі і Еўропы тры суботнія вечары выступаюць перад жыхарамі і гасцямі сталіцы пад адкрытым небам на адной з цэнтральных мінскіх плошчаў.

Кожная канцэртная праграма разлічаная на тры гадзіны жывой музыкі. Наведванне канцэрта – бясплатнае.

У 2014 г. “Джазавыя вечары” праходзілі ў гасцявой зоне каля Палаца спорту. Змена месца канцэртаў была звязаная з папулярнасцю праекта і вялікім прытокам турыстаў ў дні Чэмпіянату свету па хакеі, які адбываўся ў Беларусі. Такім чынам, праект стаў адной з важных частак культурнай праграмы чэмпіянату.

Рэстаўрацыя абраза “Узнясенне Хрыстова – Пакроў Багародзіцы”

У 2014 г. ААТ “Банк БелВЭБ” выдзеліў сродкі на ўнікальныя работы па рэстаўрацыі абраза з Пакроўскай царквы вёскі Хабовічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Абраз меў два слоі: верхні – сюжэт “Узнясенне Хрыстова” (канец XVIII – пачатак XIX ст.) і ніжні – сюжэт “Пакроў Багародзіцы” (другая палова XVII – XVIII ст.) Пасля рэстаўрацыі цяпер ужо два абразы занялі годнае месца сярод помнікаў айчыннага мастацтва.

Абраз “Узнясенне Хрыстова – Пакроў Багародзіцы” належыць да найкаштоўнейшых твораў іканапісу, якія захоўваюцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай кульуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З прычыны працаёмістасці і складанасці работ рэстаўрацыя абраза працягвалася больш за год. Фінансавая дапамога ў набыцці дарагіх матэрыялаў была атрыманая ад Банка БелВЭБ.

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

З 2011 г. Банк БелВЭБ выступае генеральным партнёрам Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, які штогод праводзіцца Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры нашай краіны.

Калядны форум – грандыёзнае свята оперы, якое з году ў год збірае аншлагі і дорыць унікальную магчымасць сустрэцца з зоркамі оперы і музыкамі першай велічыні. У праграме форуму – найлепшыя оперныя пастаноўкі знакамітых тэатраў, а таксама прэм’ерныя спектаклі Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Штогод форум прымае артыстаў прыкладна з 15 краін свету, у тым ліку з Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Канады, Расіі, Грузіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Азербайджана і іншых.

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум традыцыйна завяршаецца грандыёзным гала-канцэртам, дзе аматараў опернага мастацтва чакае сустрэча з зоркамі Вялікага тэатра Беларусі і сусветна вядомымі выканаўцамі.