• 30-я
    З'яўленне джаза ў Беларусi

    Слова «джаз» у Беларусі з’явілася ў абіходку ў першай палове 30-х. Але джазам тады называлася ўся музыка, што гучала на танцпляцоўках ды перад кінасеансамі і з джазам не мела амаль нічога агульнага.

  • 1935
    Першы джазавы канцэрт

    У 1935-ым тут маглі пачуць сапраўдны джаз, калі ў Мінску выступіў бэнд «Weintraubs Syncopators», адным з удзельнікаў якога быў трубач Эдзі Рознер.

  • 1939
    Стварэнне Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР

    У 1939-м першы сакратар КП(б)Б П. Панамарэнка ініцыяваў стварэнне Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР. Справу даручылі збегламу ад нацыстаў у Беласток кампазітару Ежы Пецярбурскаму, аднак усё абярнулася так, што збіраў аркестр піяніст Юрый Бяльзацкі, які крыху пазней у якасці саліста запрасіў са Львова таго ж Эдзі Рознера. Апошні і ўзначаліў бэнд, які ў сэнсе аўтэнтыкі джаза быў на галаву вышэй за іншыя савецкія аркестры таго часу ўключна з калектывам Леаніда Уцёсава.

  • 1940
    Забарона джаза

    Пасля 1946-га джаз у СССР быў практычна забаронены. Рознер за спробу збегчы ў Польшчу трапіў у лагер пад Магаданам, дзе з ліку рэпрэсаваных музыкаў сабраў аркестр і нават ладзіў гастролі.

  • 50-я
    Адлiга і стварэнне дзяржаўных калектываў

    У сярэдзіне 50-х настала адліга, у Мінску паўсталі некалькі бэндаў, якія сярод іншага выконвалі і джаз. Бяльзацкі ўзначаліў ансамбль Беларускага радыё, а найбольш дасведчаным аркестрам быў бэнд політэхнічнага інстытута п/к Льва Молера. Зоркай бэнда быў трубач Ізраіль Глаз, які падчас службы ў войску пазнаёміўся са зняволеным Рознерам. У канцы 50-х джаз гучаў у выкананні аркестраў радыёзавода «Горизонт», Мінскага цырка, Белдзяржэстрады, Мінтранспарту і інш.

  • 1977
    Стварэнне «Мiнскага клуба аматараў джаза» і калектыва «Ренессанс»

    1 красавіка 1977 года пад эгідай камсамолу паўстаў Мінскі клуб аматараў джаза, тады ж дэбютаваў і старэйшы на гэты дзень джазавы калектыў краіны «Ренессанс».

  • 1981
    Джаз-фэст «Вiцебская восень»

    З 1981 года ў Віцебску пачалі штогод ладзіцца джаз-фэсты «Витебская осень», а пазней, з 1983-га, і Міжнародныя парады дыксілендаў.

  • 1987
    Сатварэнне аркестру М. Фiнберга и актыунае развiцце джазу

    У 1987-м паўстаў Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі п/к Міхаіла Фінберга, на базе якога таксама штогод ладзяцца джаз-фестывалі. Сярод іншых фэстаў варта назваць штогадовыя «Минск-джаз», «Гродно-джаз», дзіцячы «Jazz-time» ў Салігорску (раз на два гады) і, канешне ж, опэн-эйр «Джаз с Банком БелВЭБ».

  • 1998
    Часопiс «Jazz-квадрат»

    Цікава, што менавіта ў Мінску ў 1998-м пачаў выдавацца адзіны на той час у свеце рускамоўны часопіс «Jazz-квадрат» (jazzquad.ru), які праз некалькі гадоў з-за фінансавых праблем закрыўся.

  • 2000-я
    Нашыя днi

    Сёння беларускі джаз — гэта комба «Apple Tea», «Vip-jazz», «Ренессанс», «Дилижанс-джаз», трыа К. Гарачага, «Green Stream», вакальная група «Camerata», група інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкин», біг-бэнды «Lipnitsky Show Orchestra» і Гродзенскай філармоні п/к Б. Мягкова.