• 1910-я
    З’яўленне слова джаз

    Этымалогію слова “джаз” дакладна вызначыць немагчыма. Найбольш верагодна яно ўзыходзіць да англійскага “jazz”. У той жа час у асяроддзі крэольскага насельніцтва поўдня ЗША бытавала слова “jass”, што перакладалася як “мітусня”. Слова “jazz” увайшло ва ўжытак у ЗША ў 10-х гг. ХХ стагоддзя і першапачаткова мела дачыненне да бейсбольнага слэнгу. Увогуле версій паходжання тэрміна шмат, адна з іх звязвае jazz з атрыманнем сексуальнага задавальнення.

  • 1917
    Першы джазавы запic

    Першы запіс джазавай музыкі адбыўся 26 лютага 1917 года ў студыі «Victor» Ню-Ёрка калектывам пад назвай «Original Dixieland Jazz Band». Цікава, што квінтэт складаўся з маладых музыкаў з белым колерам скуры.

  • 1933
    Лэдзi Дэй i мiкрафон

    Білі Холідэй стала першай у гісторыі папулярнай музыкі спявачкай, якая пачала ўжываць падчас выступленняў мікрафон, што прывяло да перавароту ў джазавых прадстаўленнях. Лёс Лэдзі Дэй шмат у чым падобны да лёсу Эдзіт Піяф: алкаголь, наркотыкі заўчасна пазбавілі яе жыцця, а ўсе чатыры ўзнагароды ГРЭМІ знайшлі яе ўжо пасля смерці.

  • 1940-60я
    Вялiкi Армстранг

    Луі Армстранг патрапіў у джаз збольшага выпадкова. У юнацтве яго схапілі на вуліцы, калі ён выхваляўся вогнестрэлам. Патрапіўшы за краты, Луі пачаў вучыцца ігры на карнеце, што спатрэбілася яму ў далейшым. Варта заўважыць, што турмовы досвед вывеў на вялікую сцэну яшчэ й Чака Бэры. Найбольшыя здабыткі для джаза Армстранг зрабіў у 20-я гг. разам з комба “Hot Five” і “Hot Seven”. Перайсці ў вакалісты ён быў змушаны ў канцы 50-х, калі здароўе ўжо не дазваляла яму іграць на трубе.

  • 1937
    Джаз i электрагiтара

    Упершыню магнітны гуказдымальнік для гітары ўжыў у 1924 годзе Ллойд Лаэр, які працаваў на кампанію “Gibson”. Першыя электрагітары з’явіліся на рынку ў 1931 годзе, аднак Лес Пол сцвярджаў, што эксперыментаваў з электрычнай падгучкай гітар яшчэ на пачатку 20-х. У джаз электрагітара патрапіла ў 1937 годзе дзякуючы Эдзі Дарэму, удзельніку бэнда Каўнта Бэйсі. Але зоркай электрагітары ў джазе лічыцца Чарлі Крысчыен, які памёр ад сухотаў ва ўзросце 25 гадоў. Варта адзначыць, што ў 30-я ўзмацняльнік для электрагітар быў памерам з добрую шафу...

  • 1927
    “Спявак джаза”

    Першым у гісторыі кінематографа гукавым фільмам стала стужка “Спявак джаза”, знятая ў 1927 годзе. У галоўнай ролі выступіў беласкуры Эл Джолсан (народжаны ў цяперашняй Літве Аса Йоэлсан), якога грыміравалі пад негрыцянскага выканаўцу, пры гэтым галоўны герой меў імя Яша Рабіновіч. У Еўропе гук у кіно ўвайшоў у 1929 годзе разам з нямецкай стужкай “Мелодыі свету”.

  • 1975
    Самы папулярны джазавы альбом

    Найбольш тыражаваным альбомам у гісторыі джаза лічыцца двайны сольны вініл “The Köln Concert” (1975) амерыканскага піяніста Кіта Джарэта. Збег абставін: канцэрт увогуле не збіраліся запісваць, Джарэт прыехаў у Кёльн з прастудай, раяль быў не лепшай якасці. Аднак... Крыху за гадзіну вольных імправізацый былі тыражаваныя толькі афіцыйным накладам больш за 4 мільёны асобнікаў. Пазней Джарэт выступіў з падобнымі імправізацыямі ў Парыжы, Токіа, іншых сталіцах свету, аднак зробленыя там запісы да тыражаваных у Кёльне не дацягнулі...